СЯБРЫ, ВАЖНЫЯ НАВІНЫ! #СтарыОльсаНавіны Зараз час паберагчы сябе і тых, хто побач. Таму мы вырашылі правесці лекцыю-канцэрт да Дня старадаўняй музыкі толькі онлайн, а прэм'еру батлейкі перанесці на іншую дату, калі небяспека сыйдзе. ✅21 сакавіка, 19:00 па беларускім часе (GMT+3) глядзіце ПРАМУЮ ТРАНСЛЯЦЫЮ лекцыі-канцэрта да Дня старадаўняй музыкі на YouTube канале Стары Ольса. Трансляцыя бясплатная і даступная з любой кропкі свету па спасылцы: https://youtu.be/NEfjCDgu86Y. Увага! У дзень канцэрта зала будзе зачыненая. Калі ласка, усе, хто зарэгістраваўся, заставайцеся дома, глядзіце онлайн. Можна каментаваць, задаваць пытанні ў чаце трансляцыі. ⛔Прэм'ера БАТЛЕЙКІ гурта " Стары Ольса" ПЕРАНОСІЦЦА. Дата пакуль застаецца адкрытай. Але мы абавязкова пакажам вам наш тэатр, калі небяспека сыйдзе. Верым, што гэта адбудзецца хутка! Усе набытыя квіткі будуць дзейсныя на новую дату. Калі вы вырашыце здаць квіток, гэта можна зрабіць праз сайт, дзе набывалі, альбо звяртайцеся да арганізатара: Віталь Супрановіч. Калі ласка, беражыце сябе і тых, хто побач! З павагай, Стары Ольса